Рэпрасаваны сябра Максіма Багдановіча



Яраслаўль – горад, у якім Максім Багдановіч жыў з 1908 года па 1916 – да ад’езду ў Мінск восенню 1916 года. У Яраслаўлі  Дзіядор Дзябольскі быў блізкім сябрам, адным з нешматлікіх людзей, у каго Максім Багдановіч знаходзіў разуменне і ў тым ліку таго, што тычылася яго захапленьня беларускай паэзіяй.

У сваю чаргу, Дзіядор Дзябольскі захапляўся індыйскай філасофіяй і астраноміяй. Яны  падоўгу гаварылі пра каметы, метэарыты і зорнае неба.

Дзіядор Дзябольскі быў арыштаваны ў 1948 годзе па абвінавачанню ў тым, што ён з’яўляецца членам Ордэну Тампліераў пад імем Арсеній.

Вядома, што Дзіядор Дзябольскі вёў дзённік, які быў зьнішчаны карнымі органамі.

Пасля вызвалення ў 1957 годзе Дзіядор Дзябольскі напісаў вельмі кранальныя і цёплыя ўспаміны пра свайго гімназічнага сябра Максіма Багдановіча і іх агульнае атачэньне.

У гэтых успамінах асабліва кранаюць жаночыя вобразы. Сярод іх маленькая пляменніца Дзіядора – Вераніка (яе імя стала назвай для паэмы “Вераніка”) — дачка старэйшага брата Уладзіміра Дзябольскага.

На фотаздымку, які захоўваецца ў музее Максіма Багдановіча ў Менску,  Вераніка – маленькай дзяўчынкі ў белай сукенцы, якая стаіць на зэдліку і радасна ўсьміхаецца. Пад фотаздымкам надпіс: “Вераніка Залатарова”.

Восенню 1916 г., скончыўшы ў Яраслаўлі юрыдычны ліцэй, Максім Багдановіч пераехаў у Менск, а з Менску – у Ялту.  

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ