Шэры Кот за кратамі



Аршанскі Ізалятар часовага ўтрымання пабудаваны на месцы, дзе некалі стаяла вялікая вуніяцкая царква Апекі Маткі Боскай, царкву зруйнавалі пры СССР.

У турме, пабудаванай на месцы царквы, сядзіць відэаблогер Шэры Кот, які асвятляў акцыі ў падтрымку Незалежнасці Беларусі, а ў сваіх блогах тлумачыў небяспечнасць „рускага свету”.    

2020 год Шэры Кот сустрэў за кратамі, бо быў асуджаны 26-га снежня за ўдзел у акцыі ў абарону Незалежнасці на 15 сутак.   

У студзені відэаблогер Шэры Кот быў зноў асуджаны на 15 сутак,

На стары Новы год 13 студзеня адбыўся яшчэ адзін суд у Воршы, таемны, куды Ката вывезлі з ІВС, зноў 15 сутак.

Усяго 4 пастановы па 15 сутак за ўдзел у акцыях у Менску і заклiкi ў сацыяльных сетках – ад 25 снежня на акцыю 29 снежня,

І яшчэ на 27 студзеня позва ў суд Ленiнскага раёну г, Менска, на суды Ката вывозяць з IВС,

Кот сказаў, каб чакалi на волi не хутка – „на майскiя”, прасiў перадаць канверты, аднаразавыя станкi i сшытак з асадкай, каб пiсаць, усяго ў  Ката 6 „жывых” пратаколаў.

Абскарджваць рашэнні Кот не плануе – удзел у мірных сходах на судах прызнае, распаўсюд інфармацыі важнай для грамадства ў сацыяльных сетках – таксама прызнае.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ