Таксіст і міліцыянтка



У Гомелі спякота. Жарты ў гомельскіх таксістаў таксама гарачыя. 

З аповеду таксіста Аляксандра:  – Села да мяне ў таксі мянтоўка – кілаграмаў 40 вагі, з пагонамі і пісталетам. я ў яе пытаюся:

– У вас пачуццё гумару ёсць?  Яна смяецца і кажа: – Магу прыстрэліць. Я ёй гавару – У Вас пісталет, напэўна, як супрацьвага, каб Вы на сваіх пагонах, як на крылах не ўляцелі.  А яна смяецца.

Смяяцца лягчэй, чым кожны раз тлумачыць, што не смешна. 

Ці ўсё ж смешна?

Смешна, але што ж не так? 

А не так тое, што паўстае пытанне:  цi мог бы таксiст падобным чынам пажартаваць з супрацоўнікам – мiлiцыi мужчынам, каб той меў падобныя фiзiчныя характарыстыкi – малы рост i вагу, а таксама пісталет і пагоны? 

Можа і смешна было бы, але жартаваць не рызыкнуў бы 

І яшчэ ёсць пытанне – таксіст на працы – міліцыянтка кліентка, ці мусіць яна выслухоўваць каментары да сваёй знешнасці?

Людзі малога росту да канца жыцця мусяць слухаць сцёб? Асабліва, калі гэта жанчына ў „мужчынскай прафесіі”?  

Пасля гісторыі пра міліцыянтку таксіст мне распавёў анекдот пра  старога зэка, які прыкінуўся сляпым і пайшоў у жаночую лазню. 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ