Талерантнасць



У цэнтры Осла стаіць помнік  – молат разбівае на кавалкі свастыку – гэта  помнік нарвежскім антыфашыстам.

Грамадства, у якім адсутнічае талерантнасць, нараджае таталітарную ўладу і знішчае свабоду.

У  XX стагоддзі ў фашыстоўскай Германіі ды на акупаваных тэрыторыях у часы Другой Сусветнай вайны ў адпаведнасці з прынцыпамі  «расавой гігіены” асноўным аб’ектам пераследу сталі габрэі: яны былі пазбаўленыя грамадзянскіх правоў, афіцыйная прапаганда распальвала сярод этнічных немцаў пачуццё нянавісці. Пазней фашысты арганізавалі “канвеер смерці” у лагерах смерці, дзе планомерна знішчалі габрэяў, народ рома, псіхічна хворых, інвалідаў, гомасексуалаў ды іншых, каго лічылі «непаўнавартаснымі».

У СССР існавала класавая і сацыяльная нянавісць, “ворагаў народу” знішчалі.  

Што ж у Беларусі? 

“Этнічны склад Рэспублікі Беларусь уключае больш за 130 нацыянальнасцяў. Захад краіны традыцыйна каталіцкі, Усход – праваслаўны. Акрамя таго, побач з хрысціянамі на тэрыторыі Беларусі стагоддзямі жылі іўдэі ды мусульмане. Адрозненняў больш чым дастаткова, але пры ўсёй неаднастайнасці грамадства жыхароў краіны аб’ядноўвае перакананне, што беларусы – народ талерантны. Гэта перакананне падтрымлівае афіцыйная ідэалогія. Пра тое, што яно глыбока ўкаранілася ў грамадстве, кажуць дадзеныя сацыялагічных даследаванняў. Але дадзеныя сацыялагічных апытанняў сведчыць толькі пра тое, што людзі ў Беларусі вераць, што яны талерантныя, а не пра тое, што яны такімі сапраўды з’яўляюцца”.  Гэта „Даследванне сацыяльных межаў у беларускім грамадстве”, праведзенае міжнароднай сеткай арганізацый GPPAC ” – Глабальнае партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў.

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ