Танкі ў Воршы



14 верасня Павал Севярынец абвясціў пра начное назіранне: ці пойдуць няўлічаныя расейскія танкі на Беларусь і паехаў цягніком у Воршу. І за ім пачалі з’язжацца астатнія з усёй краіны, ну, і з Воршы, хто хоча.

Расейскае міністэрства абароны абвесціла, што ў Беларусь накіроўваецца чарговая партыя танкаў для ўдзелу ў вучэннях „Захад-2017”. А беларускае Міністэрства абароны абвергла гэтую інфармацыю.

Павал Севярынец гаворыць, што калі на тэрыторыю Беларусі трапяць танкі, пра якія не ведае беларускае Міністэрства абароны, то гэта не вучэнні, а акупацыя.

14 верасня я пагаварыла з добрым сябрам,  Ігарам Казмерчаком, які жыве ў раёне Заходняя (па назве станцыі Ворша-Заходняя), дзе разгружалі танкі.

І вось, што ён сказаў:

А ў мяне на Заходняй не паспелі ўсю тэхніку звезці – адзін эшалон пакінулі на нач. 

Дык ёсць тут танкі ці няма?

Танкі, я думаю, ужо ўсе перавезлі раней. На Заходняй стаяць грузавікі і, здаецца, бензавозы. Але цэлы дзень іх грузілі і не паспелі. Мне адзін жаўнер расейскі сказаў, што павінна быць 4 эшалоны, але, здаецца, іх больш сёння праз Заходнюю прагналі. Калі не паспелі ўсё звезці. А жаўнеры расейскія, нават, у краму тут на Заходняй хадзілі – хоць нейкая карысць).

А якая карысць?

Бабла для ОРСа пакінулі крышачку).

А танкі?

Танкаў там не было – толькі бензавозы і крытыя грузавікі, якія, бачна, сваім ходам дабраліся да Воршы, бо былі брудныя. А тут іх ужо грузілі.  

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ