Ці пабачым мы вольны Кактэбель?



З анексіяй Крыму для беларусаў сталі недаступыя мясціны, звязаныя з Максімам Багдановічам. Кактэбель – адна з такіх мясцін.

 Кактэбель – мястэчка на ўсходзе Крым каля Феадосіі, З канца 19-га стагоддзя — папулярнае месца летняга адпачынку, тут гасцявалі вядомыя пісьменнікі, мастакі, навукоўцы. Максім Багдановіч быў на экскурсіі ў Кактэбелі летам 1915 года падчас свайго адпачынку ў Старым Крыме.

Вынікам быў нарыс “Поездка в Коктебель” – адзін з трох нарысай, аб’яднаных пад агульнай назвай “Из летних впечатлений” – падарожныя нататкі на рускай мове ( “Феодосия”, “Старый Крым”, “Поездка в Коктебель”). Упершыню былі надрукаваныя з працягам ў часопісе “Русский экскурсант”, 1916, 1-3 пад рубрыкай “Родиноведение”, У нарысе “Кактэбель” Максім Багдановіч пісаў: “Коктебель полон интеллигентной публикой; сюда съезжаются представители литературного, музыкального, художественного мира; тут приютились гр.Петров, Арцыбашев, гр. А.Н.Толстой, М.Волошин и другие. Живали здесь, между прочим, участники ультрамодернистической выставки “Бубновый валет” – г.Кандинский, Лентулов и проч”.

У Кактэбель Максім Багдановіч прыязджаў на аднадзённую экскурсію са Старога Крыму – падчас экскурсіі ён купаўся, хадзіў у мора на баркасе і назіраў (пакуль астатнія удзельнікі экскурсіі хадзілі ў горы), як “вдоль берега то там, то сям шли какие-то барышни с сумками, пристально всматриваясь в его полоску, смежную с водой, и порой на что-то жадно бросаясь. Это искательницы цветных камушков, жертвы специального коктебельского развлечения”.

Кактэбель – яшчэ адна месціна ў Крыме, звязаная з летнім каханнем Максіма Багдановіча да Клавы, якое адбылося 100 гадоў таму летам 2015 году

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ