Цягнік Менск-Адэса



Цягнiк Менск-Адэса, 21 траўня 2019 года. 

Еду ў купе з адэсiткай сталага ўзросту, якая вярталася з Гомеля ў Адэсу.

На мяжы беларускi мытнiк пытаецца:

– Оружие, боеприпасы перемещаете?

Суседка па купе адказвае:

Ну, что вы, молодой человек, в нашем возрасте прицел уже не тот.

Гэта пра жыццё адказ, не пра зброю.

Трэццяя жанчына ў нашым купе вяртаецца з Германіі, едзе да Кіева, а далей – перасадка.

У яе вельмі шмат рэчаў – чамадан і дзве торбы з гіпермаркетаў – поўныя. 

  • Что у вас тут? –  пытаецца мытнік.
  • Стиральный порошок.
  • Химия? – удакладняе мытнік.
  • Химия, -_пагаджаецца пасажырка. 

Мяжу праехалі. 

А дальше вы в Харьков? – пытаецца адэсітка ў дамы з пральным парашком.

– Нет, я с переферии, с “серой зоны”, ближе к войне.

– О, Боже, – закрывае твар рукой адэсітка.  

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ