Успамін пра архіў Сяржука Вітушкі



Зімой 2008 года ў Вільні па ідэі Сяргея Дубаўца дапамагала Сяржуку Вітушку разбіраць яго ўласны архіў.

Адначасова запісвала ўспаміны Сяржука, як каментары да тых дакументаў, дзённікаў, фотаздымкаў, якія мы перабіралі.

Сяржук Вітушка на той час ужо страціў зрок. Таму выглядала гэта так – я брала ў рукі паперу з тэкстам зачытвала, а Сяржук згадваў што гэта і мы запакоўвалі ў асобны файл.

Архіў 3 вялікія каробкі. Займаліся мы так каля тыдня.

На нейкі момант Сяржук сказаў: „Я ж вучыўся на гістарычным факультэце. У нас была архіўная справа. Чаму я не апрацоўваў гэта усё гэта сам адразу”.

Я тады адказала, што такая архівізацыя жывога жыцця было бы дзіўнай для юнака.

Але сталы ззрост – самы час для напісання мемураў. 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ