Як трапіць у дом Караткевіча?



Ворша. Лістапад. Вуліца Караткевіча. 

Дом Караткевiча ў восеньскiм сутоннi.

Пусты i халодны. І мокры.

На сігналізацыі.

23-га лістапала ў Воршы Караткевічаўскія чытанні,

30 лістапада адбудзеца першы літаратурны фестываль  фестываль „Леаніды вяртаюцца да Зямлі” (назва адносіць нас да забароненай савецкай цэнзурай назвы рамана, дзе палова дзеяння адбываецца ў Масквеў, а палова – у Воршы, і горад паказаны з фатаграфічнай дакладнасцю). 

.Ці атрымаецца літаратарам, якія прыедуць з Менску зайсці ў дом Караткевіча, дзе была напісаная  аповесць „Дзікае паляванне караля Стаха”?  

Ці можна будзе ўдзельніка імпрэзаў зайсці хаця бы на панадворак?

Ці цяпер ужо нельга?

Пакуль быў жывы апошні гаспадар дому, ён пускаў аматараў Караткевіча ў дом.

Цяпер дом на сігналізацыі.

Новы гаспадар недаступны.

Што параіце?

Адкрыты ліст? А куды яго дасылаць? у „Пяты элемент”?

Цяпер дом належыць гаспадару сеткі крамаў „Пятага элементу”.

Парадаксальна, але „пяты элемент” у аднайменным фільме – гэта любоў. 

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ