Яшчэ раз пра беларускую аўчарку



Беларусь паўстае, таямнічым, фантастычным і дзікі краем у замежных серыялах. 

Беларускія сабакі-забойцы сталі асноўнымі героямі 2 часткі серыяла (Францыя-Германія-Бельгія), які па-руску называецца „Багровыя реки”  Les rivières pourpres – Францыя, Бельгія, Германія).  Там па сюжэце нацысцкія „чорныя паляўнічыя” знаходзяць падчас вайны ў Беларускі старажытную асабліва агрэсіўную пароду сабак-забойцаў.

Нацысты культывуюць пароду ды і палюць з тымі сабакамі ў беларускіх лясах на габрэяў, якім удалося ўцячы з гета і на партызан.

Пасля таемна вывозяць пароду беларускіх сабак ў Германію.

Парода чамусьці называецца „роткін” – беларускі сабака забойца.

Ці маглі быць такія сабакі ў рэальным жыцці?

Міф гэта? Прыдумка сцэнарыста?

Заснавальнік эталогіі (навука пра паводзіны жывёлаў у тым ліку і людзей) аўстрыец Конрад Лорэнц падчас Другой сусветнай вайны трапіў у палон пад Віцебска. 

У палоне Конрад Лорэнц меў магчымасць назіраць  за беларускімі жывёламі і не толькі за жывёламі. . 

У сваіх успамінах Конрад Лорэнц адзначыў, што ў беларускіх вёсках вельмі добрыя (у сэнсе – не агрэсіўныя) сабакі і дзеці.

Нагадаем, што Конрад Лорэнц – аўтар кнігі „Агрэсія”. 

А ў першай кнізе сваёй “Матылі” я пісала пра беларускую аўчарку як пра вельмі мірнага “сабаку за возам”.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ