Забойства па законе



Смяротнае пакаранне дагэтуль мае шмат прыхільнікаў.

Прыхільнік смяротнага пакарання думае, што смерць – за смерць – гэта справядлівасць.   

Выканаўцы прысуду забіваюць па законе і ад імя дзяржавы, але ад гэтага забойства не перастае быць забойствам.

Пра гэта актывістам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” засведчыў Алег Алкаеў – у 1996-2001 начальнік СІЗА № 1 Менска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда»

Пад кіраўніцтвам Алега Алкаева былі здзейсненыя каля 150  смяротныя прысуды. Алег Алкаеў гаворыць, што выкананне смяротнага прысуду – забойства, нават калі яно “па законе”:

Забіць чалавека, які асабіста табе нічога дрэннага не зрабіў, забіць без злосці, без накалу страсцей – гэта складана. Смерць – гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць. Гэта на вайне чалавек страляе з вялікай адлегласці, не ведае, патрапіў ці не патрапіў. І ў яго страляюць таксама. Гэта зусім іншае. Таму і група расстрэльная была засакрэчана, таму і блізкія сваякі не ведалі, нават калегі не ведалі, хто чым займаецца. І гэта свята выконвалася, перш за ўсё членамі самой групы. Забойства – заўсёды забойства, нават, калі па законе .

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ