Жыццё і валейбол



Становяцца два чалавекі ў розных кутах спартовай залі і пачынаюць гуляць у мяч – пасаваць яго адно аднаму.

Гэта размінка.

Прыцягальная карцінка для тых, хто заходзяць у залю. Да гульцоў далучаюцца людзі – ужо не так часта мячык трапляе ў рукі, гульня працягваецца. І не важна, хто пачаў і для чаго.

Са студзеня 1980 года я займалася валейболам.

Валейбол – гульня па правілах.

Гуляць можна ў любую гулью, калі ведаеш правілы

 У валейболе шмат доводзіццв падаць.

Мы шылі сабе накаленнікі з эластычных бінтоў і паралонам унутры.

Падзенне – было такое практыкаванне на трэніроўках.

„50 падзенняў”, – казаў трэнер, і мы падалі.

 Падзенне выглядае страшна для гледача, але. калі добра натрэніравацца – не балючае і не траўматычнае.

– У валейболе, як і ў дзю-до, падзенне базавы элемент, – кажа сябра.

– Я гэта базавы элемент добра засвоіла.

– Таму й гуляеш дагэтуль.

– У мяне яшчэ былі добрыя падачы і кепскія блокі – улятала ў сетку.

– Над блокамі трэба працаваць.

– Асабліва над псіхалігчнымі локамі – цяпер самы час працягнуць трэніроўкі.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ