BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фейкавы план «Перамога» ад сілавікоў

У інтэрнэце з’явіліся паведамленні, нібыта ў сувязі з “выбарамі” ў Расеі Ціханоўская ўводзіць у дзеянне план “Перамога”. Паведамленні рассылаюцца з фэйкавага канала, які выдае сябе за канал ByPol. У іх гаворыцца, быццам “выбары” ў Расеі “стануць першым этапам разбурэння крамлёўскага рэжыму пад націскам УСУ і легіёна Свабодная Расея”.

Да паведамлення далучаная спасылка на нібыта план.

Варта адзначыць, што фэйкавы канал створаны 13 сакавіка. Усе паведамленні ў ім, акрамя апошняга, залітыя ў той жа дзень. Офіс Ціханоўскай называе фэйкам гэтыя паведамленні.

Пераходзіць па спасылках у такіх каналах не рэкамендуецца: сілавікі могуць дэананімізаваць вас па дадзеных акаўнта. Раней пасля такіх рассылак часта адбываліся затрыманні людзей у Беларусі.