BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась ад анкалогіі ў Беларусі памерлі 17 тысяч чалавек

Несуцяшальныя прагнозы медыкаў. У Беларусі бліжэйшыя гады прагназуюць павелічэнне смяротнасці ад анкалагічных захворванняў. Летась у краіне ад гэтых цяжкіх паталогій памерла каля 17 тысяч чалавек.

Медыкі заклікаюць грамадзян пры першых адчуваннях нехарактэрных праблем, звяртацца па дапамогу для праверкі. І ў такім выпадку першы крок – паход да тэрапеўта, адзначае лекар-лабарант:

 Пры пацвярджэнні гісталагічнага захворвання праводзіцца онкакансіліўм, падчас якога вызначаецца тактыка лячэння канкрэтнага чалавека.  Ёсць некалькі метадаў лячэння анкалагічнага захворвання – хірургічны метад, хіміятэрапеўтычны і промневы метад. Задачай онкакансіліўма і з’яўляецца вызначыць аб’ём канкрэтнай дапамогі з вызначанай хваробай, паслядоўнасць метадаў лекавання, калі яны могуць быць прымененыя ў дадзенай сітуацыі.

Першае месца ў мужчын займае рак прадсталёвай залозы, а ў жанчын часцей за ўсё выяўляецца рак малочнай залозы.  

Беларускае Радыё Рацыя