1 чэрвеня для беларусаў падвысяць некаторыя тарыфы на электрычнасць



1 чэрвеня для беларусаў падвысяць некаторыя тарыфы на электрычнасць і ўвядуць новаўвядзенне па аплаце за прыродны газ.

У Беларусі для арганізацый плануюць зменшыць тарыфы на прыродны газ. Прычына – пераход на разлік за яго з Расеяй у расейскіх рублях. Для насельніцтва, як паведамілі ў Мінэнерга, не прадугледжана такая магчымасць. Пры гэтым для фізічных асоб з 1 чэрвеня чыноўнікі маюць намер увесці раней анансаваныя новаўвядзенні па аплаце за спажыты прыродны газ і электраэнергію. Размова ідзе пра спажыўцоў з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу.

Цяпер тарыфы на прыродны газ падзелены на два перыяды – летні перыяд і ацяпляльны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]