16 лістапада ў Беларусі зноў вырастуць цэны на паліва



У Беларусі на капейку павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Як паведамляе канцэрн „Белнафтахім”, у першай палове лістапада сярэдняя каціроўка нафты вырасла на 52% у параўнанні са студзенем, а кошты на паліва з пачатак года павялічыліся на 15,7%.

З 16 лістапада літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 2 рублі, АІ-95 і дызельнага паліва — 2,10 рубля, АІ-98 — 2,32 рубля, паведамляе прэс-служба „Белнафтахіма”.

Папярэдні раз цэны на паліва падвышаліся 28 верасня.