73,5% бюджэту Менска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі



За 10 месяцаў 2019 года Менск сабраў 11 млрд 125,5 млн рублёў плацяжоў, якія кантралююцца падатковымі органамі. Выкананне плана даходаў кансалідаванага бюджэту забяспечанае на 101,9%, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

У структуры даходаў кансалідаванага бюджэту 62% (6 млрд 901,9 млн рублёў) складаюць даходы рэспубліканскага бюджэту і 38% (4 млрд 223,6 млн рублёў) — мясцовага.

Паводле звестак МПЗ, у структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідарам з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі з удзельнай вагой 73,5%, у тым ліку ўнёсак арганізацый недзяржаўнага сектара складае 68,5%. На арганізацыі дзяржаўнага сектара прыпадае 26,5% усіх паступленняў, на фізічных асоб — 3,1%, індывідуальных прадпрымальнікаў — 1,9%.

У Менску налічваецца 134 тыс. суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і амаль 2,6 тыс. — дзяржаўнага. Гэтымі плацельшчыкамі ўнесена ў бюджэт плацяжоў на 7,8 млрд і 2,9 млрд рублёў адпаведна.

У складзе суб’ектаў гаспадарання 58,5 тыс. арганізацый і 78 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Плацельшчыкамі падаткаў (збораў) таксама з’яўляюцца 267,2 тыс. грамадзян.

Паводле вынікаў 10 месяцаў гэтага года ў дзясятку буйных плацельшчыкаў сталіцы ўвайшлі: ААТ „Газпрам трансгаз Беларусь”, ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія”, РУП „Менскэнерга”, ТАА „Тытунь-інвест”, СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы”, ЗТАА „Лукойл Беларусь”, унітарнае прадпрыемства „А1”, ЗАТ „Менскі завод вінаградных він”, ААТ „Менск Крышталь” — кампанія-кіраўнік холдынга „Менск Крышталь Груп”, ТАА „Еўрагандаль”.

Гэтымі арганізацыямі выплачана ў бюджэт 3,1 млрд рублёў, што складае амаль траціну даходаў кансалідаванага бюджэту Менска.

belapan.by

[manual_related_posts]