ААТ „Дываны Брэста” прадаецца за 8 млн долараў
Вытворца дывановых вырабаў — ААТ „Дываны Брэста” — можа быць прададзенае інвестару як маёмасны комплекс. Інвестыцыйная прапанова апублікаваная Берасцейскі аблвыканкамам.
Умовай набыцця прадпрыемства з’яўляецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта коштам 8 млн долараў. Прадугледжана, што грошы інвестара будуць накіраваныя на „папаўненне абаротных сродкаў для развіцця прадпрыемства”. Чакаецца, што тэрмін акупнасці праекта складзе пяць гадоў.
Як вынікае з яго апісання, сутнасць інвестпраекта — захаванне брэндавага прадпрыемства па вытворчасці дываноў і дывановых вырабаў і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці за кошт поўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў.
Пры гэтым паведамляецца, што ў 2017 годзе ААТ „Дываны Брэста” вырабіла 203 тыс. кв. метраў дываноў і дывановых вырабаў. Рэнтабельнасць продажу склала па выніках 2017 года 0,83% і знізілася на 2,77 працэнтнага пункта ў параўнанні з 2016-м (у пазамінулым годзе рэнтабельнасць продажаў знаходзілася на ўзроўні 3,6%).
ААТ „Дываны Брэста” — вытворца дывановых вырабаў, заснаваны ў 1960 годзе, дзяржаве належыць 99,9% акцый, астатнія — фізічным асобам.
Рашэннем эканамічнага суда Берасейскай вобласці ад 23 верасня 2014 года ААТ „Дываны Брэста” прызнанае эканамічна неплацежаздольным (банкрутам). Тады была ўведзеная працэдура санацыі на 18 месяцаў, да сакавіка 2016 года. На падставе хадайніцтва канцэрна „Беллегпрам” ад 31 кастрычнiка 2014 года было прынята рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну санацыі на 5 гадоў да 2019 года.
belapan.by
