Аб’ём сталічнай прамысловай вытворчасці вырас на 6,5%



У студзені—ліпені 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці Менска ў наяўных цэнах склаў 9 млрд 918,2 млн рублёў, або на 6,5% больш у супастаўных цэнах, чым у студзені—ліпені 2017 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска.

У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 14,3%, апрацоўчай — 6,4%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 7,8% і ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — 1,9%.

У ліпені 2018 года да ліпеня 2017 года прырост прамвытворчасці склаў 8,3%.

У 11 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень—ліпень 2018 года перасягнуў узровень студзеня—ліпеня 2017 года. Найбольшы прырост назіраўся у металургічнай вытворчасці (на 12,3%), вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 11,1%), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 9,9%), прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (на 8,6%).

БелаПАН

[manual_related_posts]