Аб’ём вытворчасці мэблі ў Беларусі за 5 гадоў вырас больш чым на 60%
Аб’ём вытворчасці мэблі ў Беларусі у 2018 годзе можа скласці прыкладна $612 млн, што на 60,6% больш, чым у 2013 годзе, паведамілі ў прэс-службе канцэрна „Беллеспаперапрам” па выніках праведзенага напярэдадні ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень” дзелавога форуму шведскага канцэрна IKEA.
Намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Касько, прадстаўляючы мэблевую галіну краіны, адзначыў, што колькасць вытворцаў мэблі ў краіне за апошнія тры гады павялічылася больш чым у два разы – з 600 да 1294. Актыўна ствараюцца новыя беларускія і замежныя прадпрыемствы, пашыраюць і мадэрнізуюць сваю вытворчасць дзейсныя. Па прагнозах, у 2018 годзе аб’ём вытворчасці мэблі ў Беларусі складзе прыкладах $ 612 млн, што на 60,6% больш, чым пяць гадоў таму (у 2013 годзе).
Сёння больш за 80% вырабленай у краіне мэблі экспартуецца, у параўнанні з 2013 годам гэта на 30 працэнтных пунктаў больш. Асноўнымі рынкамі збыту з’яўляюцца Расія (50%), Польшча (10%) і Казахстан (7,8%). Планамерна павялічваюцца адгрузкі мэблі ў краіны Еўрапейскага саюза. Пры гэтым экспарт мэблі, па дадзеных канцэрна, перавышае імпарт у тры разы.
У цэлым мэблевы бізнэс у Беларусі дынамічна развіваецца, адзначыў Міхаіл Касько. Гэтаму, паводле яго слоў, шмат у чым дапамагла праведзеная мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых заводаў.
