Ад заўтра ŠKODA прыпыняе продаж новых аўтамабіляў у Беларусі
Але сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў SKODA, уключаючы гарантыйныя абавязацельствы, працягваецца ў поўным аб’ёме, гаворыцца на сайце афіцыйнага дылера ŠKODA.
„У сувязі з тым, што 05.05.2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў N240 ад 23.04.2021, да высвятлення вобласці дзеяння і механізму прымянення гэтай пастановы ўсе афіцыйныя дылеры ŠKODA на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыпыняюць продаж любых новых аўтамабіляў ŠKODA.
Па выкананні абавязацельстваў у рамках заключаных кантрактаў нашы прадстаўнікі звяжуцца з кожным кліентам індывідуальна.
Аб далейшых нашых дзеяннях у рамках прымянення Пастанова Савета Міністраў N240 ад 23.04.2021 мы паведамім дадаткова.
Прыносім свае шчырыя прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Але продаж запасных частак і аксесуараў, сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў ŠKODA, уключаючы гарантыйныя абавязацельствы, працягваецца ў поўным аб’ёме ва ўсіх афіцыйных дылераў, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
