Адключэнне інтэрнэту каштавала Беларусі 336 мільёнаў даляраў



Згодна з новым даследаваннем кампаніі Top10VPN, блакаванне інтэрнэту ў 2020 годзе абышлося Беларусі ў 336,4 мільёнаў даляраў

Сярод астатніх краінаў свету даражэй заплаціла толькі Індыя — каля 2,78 мільярдаў даляраў.

Доступ у сеціва ў Беларусі ў 2020 годзе адсутнічаў 218 гадзінаў. Адключэнні закранулі 7,9 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў. Як пішуць даследчыкі, у Беларусі адключэнні суправаджаліся парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы і свабоды друку, а таксама фальсіфікацыяй выбараў.

Па падліках Top10VPN, падчас абмежаванняў папулярнасць VPN-сэрвісаў у краіне вырасла на 650% у параўнанні з сярэднямесячным значэннем.

Беларускае Радыё Рацыя