Агракамбінат „Сноў” не выплочвае грошы за перапрацоўку



У Беларусі створана сістэма пакарання за капеечную шкоду, у той час як за мільённую – нічога. Прыкладам можа быць агракамбінат «Сноў» Нясвіжскага раёна, Менскай вобласці. Аднаго з лепшых работнікаў, які мае ордэн Працоўнай славы 3 ступені, выкінулі з працы і пазбавілі ўсіх званняў за растрату паліва на 2 даляры, а за немалую недаплату за перапрацоўку, і тым самым значную недаплату ў Фонд абароны насельніцтва, кіраўніцтву ніхто нічога не кажа.

Сітуацыю каментуе сябра праваабрончага цэнтра «Вясна» Сяргей Гоўша:

– Павінны ж былі выплаціць грошы, і вось тут і выявілася, што яму за перапрацоўку не выплацілі. І гэта за адзін год такая сума – 1358 даляраў. Яму ж гадамі не выплочвалі за перапрацоўку. Дык і не толькі яму, але і ўсім астатнім. А ў агракамбінаце працуе дзве тысячы з паловай, і кожнаму недаплачваюць. І 35% з гэтай сумы грошай павінны ісці ў Фонд абароны насельніцтва.

Паводле праваабаронцы, з гэтых грошай толькі ад Сырыцы ў год не паступіла 500 даляраў у Фонд, а за 10 год – 5000. Куды кіраўніцтва агракамбіната дзявае гэтыя грошы? Судовае рашэнне выплаты грошай Вячаславу Сырыцы за перапрацоўку толькі за месяц аспрэчана. А нявыплата грошай за перапрацоўку работнікам агракамбіната наогул – асобнае пытанне, якім будуць займацца баранавіцкія праваабаронцы.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя