Акрам Умараў: Усе краіны, зацікаўленыя ў ШАС, мусяць перагледзець накірункі дзейнасці



Для Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацы ўяўляе важную перамоўную пляцоўку.

Новыя накірункі дзейнасці ШАС ва ўмовах пандэміі падчас міжнароднай анлайн-сустрэчы акрэсліў незалежны эксперт з Узбекістану Акрам Умараў:

– Новы час вымагае нам не канцэнтравацца вакол традыцыйных накірункаў дзейнасці, такіх як бяспека, эканоміка, гандаль. Мы павінны выходзіць на новыя інавацыйныя межы, такія як выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі сябрамі арганізацыі, развіццё сельскагаспадарчых комплексаў. Гэта зробіць Шанхайскую арганізацыю супрацы больш устойлівай.

Беларусь мае статус дзяржавы-назіральніцы ў ШАС. Аднак пералічаныя накірункі мусяць стаць перспектыўнымі і для Беларусі, нароўні з развіццём агульнай транспартнай прасторы і атрымання фінансавання з Фонду Шаўковага шляху.

Беларускае Радыё Рацыя