Акумулятарны завод пад Берасцем зноў дазволілі



Адмененае распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, – паведаміла прэс-служба прадпрыемства. Інфармацыя пра адменту распараджэння атрыманая 28 верасня з Берасцейскага абласнога выканкама ў адказ на зварот пра зняццё забароны. З адказу вынікае, што 25 верасня старшыня аблвыканкама распарадзіўся прызнаць, што страціла сілу распараджэнне ад 14 чэрвеня 2019 года аб прыпыненні будаўніцтва прадпрыемства. Згодна з паведамленнем, атрыманыя ўсе неабходныя дазволы: станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па будаўнічым праекце, дазвол на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, станоўчае заключэнне РУП „Галоўдзяржбудэкспертыза”.

Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя