„Альфа-Банк” прапануе забараніць спаганяць камісію з насельніцтва за пераводы



У Беларусі трэба забараніць банкам спаганяць камісію з фізічных асоб за міжбанкаўскія пераводы. Такую прапанову ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН выказаў дырэктар-кіраўнік „Альфа-Банка” Рафал Юшчак.

Калі камісіі за міжбанкаўскія пераводы, якія цяпер спаганяюць банкі, адмяніць, гэта будзе вялікі стымул для развіцця лічбавай эканомікі. Чаму ў Польшчы атрымала вялікае развіццё электронная камерцыя? Там бясплатныя пераводы, усе разлікі ў электронным выглядзе„, — адзначыў Юшчак.

Паводле яго слоў, у Польшчы банкі спаганяюць камісію з фізічных асоб толькі за імгненныя пераводы і ў тых выпадках, калі пераводы кліенты ажыццяўляюць праз аддзяленні банкаў.

Канкурэнцыя прывяла да таго, што польскія банкі не бяруць камісію за міжбанкаўскія пераводы з фізічных асоб. Карыстайся электроннымі каналамі і пераводзь грошы бясплатна ў любы банк. Выключэнне складаюць выпадкі, калі грошы трэба перавесці імгненна (за пяць секунд), тады камісія існуе, а калі трэба за тры гадзіны — камісіі няма, і гэта палякам вельмі падабаецца„, — падкрэсліў суразмоўца.

Калі няма міжбанкаўскай камісій, чалавек, у якога зарплатная картка ў адным банку, можа свабодна пералічваць грошы ў іншы банк, які прапануе лепшыя фінансавыя паслугі, — сказаў Юшчак. — Такі падыход будзе стымуляваць канкурэнцыю паміж банкамі, і насельніцтва ад гэтага толькі выйграе„.

На думку дырэктара-кіраўніка, сучасная сітуацыя блакуе развіццё канкурэнцыі паміж банкамі і не дазваляе насельніцтву свабодна распараджацца сваімі грашыма.

Сёння, напрыклад, кліент павінен заплаціць беларускаму банку 2% сумы за перавод сродкаў, а потым яшчэ 2% за залічэнне грашовых сродкаў на рахунак у іншым банку, і ў выніку камісійныя расходы складаюць 4% ад сумы пераводу. Гэта проста рабаванне!” — перакананы Юшчак.   Дзмітрый Заяц, БелаПАН.