Аляксандр Бухвостаў: Няма аздараўлення эканомікі



Прафсаюзны актывіст Аляксандр Бухвостаў прагназуе, ці вырастуць у беларусаў у бліжэйшы час заробкі.

Аляксандр Бухвостаў: Зараз у некага заробкі падвысіліся, у некага знізіліся, але тут вельмі розніцца сітуацыя ў сталіцы і буйных гарадах і рэгіёнах. Думаю, урад цяпер чухае патыліцу, якім чынам падвысіць заробкі на стратных прадпрыемствах. Але ўсё гэта, натуральна, будзе штучна. Не бачу я, каб праводзіліся аздараўляльныя рэформы эканомікі. Ёсць, напрыклад, прадпрыемствы, якія маюць вялікія магутнасці, але яны не загружаны. Маюцца прадпрыемпствы, якія наогул практычна спынілі дзейнасць. Напрыклад, на “Светатроне” працуе зусім малая колькасць людзей, і ім даплочваюць, каб атрымаўся мінімальны заробак. А гэта ж смешныя грошы – каля 300 рублёў! Таму я не ведаю, якімі шляхамі збіраюцца падвышаць заробкі. Падстаў для гэтага не бачу.

РР: Але ж і абурэння народ не выказвае такімі заробкамі…

Аляксандр Бухвостаў: Людзі баяцца, што могуць згубіць і такую працу. Хаця на МАЗе альбо Трактарным заводзе заробкі ўжо даходзяць да 1300-1400 рублёў у месяц. Таму карціна не паўсюль у цёмных колерах. У той жа час варта адзначыць, што ў краіне больш за 30 адсоткаў стратных прадпрыемстваў. Але людзі прызвычаіліся да сітуацыі, калі патрэбна выжываць. І актыўна адстойваць свае правы яны не хочуць, бо лічаць, што сітуацыя пасля гэтага можа быць яшчэ горшай.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]