Аляксандр Ярашук: Краіна ўцягваецца ў стагнацыю



Мы ўцягваемся ў так званую стагнацыю, якая будзе доўжыцца працяглы час, і гэта відавочна. У гэтым перакананы старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Калі нават не будзе абвалу ў заробках, у даходах, пенсіях, то ўсё роўна будзе ровень жыцця людзей паніжацца, – адзначыў ён:

– Гэта канешне будзе, з майго пункту гледжання, адзін з трыгераў, які будзе фармаваць незадаволенасць людзей. Як гэта разам з другімі чыннікамі, – паколькі мы не бачым ніякіх крокаў па выхаду з вострага палітычнага крызісу, фармаваць настрой наогул і працоўных, і грамадства, можна толькі прагназаваць. Але зараз мы ўцягваемся ў непрадказальны проста перыяд.

Як адзначыў Аляксандр Ярашук, пакуль што нельга сказаць, што эканамічная сітуацыя рэзка пагаршаецца. Яна стабільная, але большасць людзей не мае дастаткова сродкаў для забеспячэння базавых патрэбаў.

Беларускае Радыё Рацыя