Аляксандра Краўчука не бяруць на працу з-за інваліднасці



Чацвёрты раз безвынікова сустрэўся з міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч інвалід 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук. Адно добра, што да Касцевіч няма людзей.

Аляксандр да трагічнага моманту, калі стаў інвалідам, меў сваю справу і плаціў добрыя падаткі. Цяпер застаўся з пенсіяй 371 рубель. Але і яе амаль поўнасцю забірае дзяржава ў выглядзе штрафу. Штраф у 5 тысяч рублёў за нібы шкоду экалогіі інвалід павінен сплаціць за пачышчаны вадаём на сваёй сядзібе. На работу не бяруць. Паводле Краўчука, ён просіць міністра дапамагчы з работай:

– Я звяртаюся да вас таму, што няма на што набываць ежу. На што яна мне адказала: „Калі б вам не было на што набываць ежу, вы пайшлі б на той заробак, які  мы вам прапануем. Дык нават на гэты заробак мне адмаўляюць. Гэта дыскрымінацыя інвалідаў у нашай краіне, якую вы не заўважаеце. Я б вам рэкамендаваў разам з Лукашэнкам сыходзіць. Касцевіч мне сказала: „Усё, прыём завершаны”. 

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Аляксандра Краўчука, апошні козыр Лукашэнкі пра сацыяльную скіраванасць краіны адназначна церпіць крах. На галодныя гульні грошы ёсць, на парады грошы ёсць, а на дастойнае існаванне інвалідаў у нас грошай няма.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]