Амаль траціна даходаў бюджэту Менска сфарміраваная дзесяццю буйнымі арганізацыямі



Амаль траціна даходаў кансалідаванага бюджэту Менска сфарміраваная дзесяццю буйнымі арганізацыямі. Гэтымі арганізацыямі выплачана ў бюджэт 3 млрд 70,5 млн рублёў, або 100,5% да ўзроўню такога ж перыяду 2017 года, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

Па выніках дзесяці месяцаў бягучага года ў рэйтынг дзесяці найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы ўвайшлі: ААТ „Газпром трансгаз Беларусь”, ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія”, РУП „Мінскэнерга”, ТАА „Тытунь-інвест”, унітарнае прадпрыемства „Вэлком”, СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы”, ЗАТ „Мінскі завод вінаградных він”, ЗТАА „Лукойл Беларусь”, ААТ „Мінск Крышталь” — кіруючая кампанія холдынгу „Мінск Крышталь Груп”, ЗП „Слаўнафтахім”.

За студзень—кастрычнік 2018 года Менск сабраў 10 млрд 686 млн рублёў падатковых плацяжоў. Выкананне плана даходаў кансалідаванага бюджэту забяспечанае на 104,9%.

У структуры даходаў кансалідаванага бюджэту 64,3% (6 млрд 867,2 млн рублёў) складаюць даходы рэспубліканскага бюджэту і 35,7% (3 млрд 818,8 млн рублёў) — мясцовага.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 1,6%, або на 168,4 млн рублёў.

У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідзіруе недзяржаўны сектар эканомікі з удзельнай вагой 70,2%, у тым ліку ўклад арганізацый недзяржаўнага сектара складае 65,4%. На арганізацыі дзяржаўнага сектара прыпадае 29,8% усіх паступленняў, на фізічных асоб — 3,1%, на індывідуальных прадпрымальнікаў — 1,7%. У Мінску налічваецца 129,5 тыс. суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і амаль 2,6 тыс. суб’ектаў дзяржаўнага сектара. Дадзенымі плацельшчыкамі ўнесена ў бюджэт плацяжоў на 7 млрд 174,5 млн рублёў і 3 млрд 181,3 млн рублёў адпаведна.

У бягучым годзе ў Менску ажыццяўляюць дзейнасць 132 тыс. суб’ектаў гаспадарання — 58 тыс. арганізацый і 74 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама, плацельшчыкамі падаткаў (збораў) з’яўляюцца 241 тыс. грамадзян.

belapan.by