Амерыканскія санкцыі супраць Банка Расеі ды іншых фінансавых устаноў



Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Банка Расеі, расейскага Міністэрства фінансаў і Фонду нацыянальнага дабрабыту, а таксама Расейскага фонду прамых інвестыцый, яго кіруючай кампаніі і яго кіраўніка Кірыла Дзмітрыева – у сувязі з расейскім узброеным уварваннем ва Украіну.

Нямецкі аўтаканцэрн Daimler Truck AG прыпыняе супрацоўніцтва з расейскім КАМАЗам, які трапіў пад санкцыі ЕЗ з-за расейскага ўварвання ва Украіну. У паведамленні канцэрна, у прыватнасці, адзначаецца, што КАМАЗ з’яўляецца вядучым вытворцам грузавікоў і аўтобусаў у Расеі і ўжо многія гады вырабляе бронемашыны для расейскай арміі. Цяпер мацярынскі канцэрн Daimler Trucks — штутгартскі аўтавытворца Mercedes-Benz — кансультуецца з юрыстамі аб тым, як хутчэй пазбавіцца ад свайго 15-працэнтнага пакета акцый у КАМАЗ.

[manual_related_posts]