Анатоль Лябедзька: Трэба спыніць наступ на бізнес
У Менску прайшоў круглы стол, на якім абмяркоўваліся шляхі спынення рэпрэсіўных адносінаў дзяржавы да бізнесу. Слуханні арганізавала Аб’яднаная грамадзянская партыя. Яе старшыня Анатоль Лябедзька сказаў, што галоўная задача партыі, як мага больш зрабіць для пашырэння эканамічнай свабоды ў Беларусі.
„Калі дамагчыся гэтага, то краіна будзе іншай, больш канкурэнтнай і заможнай”, – кажа старшыня АГП.
– Мы дамовіліся, што найпершым крокам будзе спроба адмяніць артыкул 234-ы Крымінальнага кодэкса аб так званым “илжепредпринимательстве”. Гэта вельмі важна, бо называлася лічба, што прыкладна 8 тысяч чалавек сядзяць у турме па артыкулах за эканамічныя злачынствы і ў тым ліку па артыкуле 234. Гэта людзі дасведчаныя, гэта людзі, якія ўмеюць зарабляць грошы, людзі, якія ўмеюць ствараць новы працоўныя месцы.
„Працягнем змагацца з перашкодамі, якія не даюць развівацца бізнесу”, – падкрэсліў Анатоль Лябедзька. Для гэтага Аб’яднаная грамадзянская партыя стварае стала дзеючую групу, у якую ўвойдуць прадстаўнікі бізнесу, юрысты і эканамісты. Будуць выкарыстаны і магчымасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра АГП Ганны Канапацкай.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
