Анфімаў распавёў, колькі разоў  органы кантролю праверылі «ўхаластую»



Усе кантрольныя і наглядныя органы Беларусі за студзень-май 2019 года правялі каля 4 тысяч праверак, з іх 57 праверак (40 выбарачных і 17 пазапланавых) завяршылася без заўваг правяраючых, распавёў кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў у інтэрв’ю ведамаснаму часопісу «Дзяржаўны кантроль».

«З аднаго боку, гэта радуе: тыя, каго правяралі, апынуліся чыстыя перад законам. З іншага – насцярожвае: можа, кампетэнцыі тых, хто правярае, не хапіла для выяўлення парушэнняў? У любым выпадку «халастыя» праверкі не прыхарошваюць кантралёраў, бо з-за слабога папярэдняга аналізу, недастатковай прапрацоўкі змарнаваны час і тых, хто правярае, і каго правяраюць », – заявіў Анфімаў.

Ён таксама адзначыў, што ўсе праверкі, праведзеныя КДК, апынуліся дзейснымі.

Распавёў старшыня КДК і пра праверкі дзейнасці саміх органаў кантролю. У мінулым годзе за парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 107 работнікаў органаў кантролю і нагляду, да адміністрацыйнай – адзін.

TUT.BY,  фота www.zviazda.by