„Ашчадбанк” хоча пашырыцца на беларускім рынку



„Ашчадбанк” Расеі мае намер пашыраць прысутнасць на беларускім рынку па шэрагу кірункаў.

Як паведаміў у інтэрв’ю праграме „Галоўны эфір” тэлеканала „Беларусь 1”, паказаным вечарам 1 ліпеня, старшыня праўлення ПАТ „Ашчадбанк” Герман Грэф, гаворка, у прыватнасці, ідзе аб даванні тэхналогіі крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу з дапамогай аўтаматычнага прыняцця рашэння праз нейронныя сеткі. Гэтую тэхналогію плануецца запусціць у Беларусі да канца года.

Яшчэ адзін напрамак — перадача тэхналогіі, звязанай з выкарыстаннем ідэнтыфікацыі кліента. Яна будзе пастаўленая на беларускі рынак праз даччыны банк, сказаў Грэф.

Ён адзначыў, што „Ашчадбанк” падтрымлівае вельмі шмат праектаў у Расеі ў сферы адукацыі. Кіраўніку Беларусі яны будуць прадэманстраваныя падчас наступнага візіту ў Менск. Грэф заявіў, што калі беларускі бок будзе гатовы, „Ашчадбанк” гатовы пачаць рэалізацыю праграм падтрымкі адукацыі ў Беларусі.

Герман Грэф наведаў Беларусь на мінулым тыдні.

belapan.by