Аўстралія ўвяла санкцыі супраць двух прадпрыемстваў Беларусі і расейскіх прапагандыстаў



Аўстралія пашырыла спіс фізічных асоб і арганізацый з Расеі, супраць якіх уводзяцца санкцыі з-за падзей ва Украіне, вынікае з дадзеных на сайце аўстралійскага міністэрства замежных спраў і гандлю.

Згодна з апублікаваным спісам, санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да гендырэктара МІА „Расея сёння” Дзмітрыя Кісялёва, генеральнага дырэктара RT Аляксея Нікалава, журналіста і вядучага Усерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі Сяргея Брылёва, гендырэктара холдынгу „Газпром-Медыя” Аляксандра Жарава, тэлевядучага Міхаіла Лявонцьева, ваенных карэспандэнтаў Яўгена Паддубнага, Аляксандра Коца і Дзмітрыя Сцешына, а таксама дырэктара Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Школьніка, піша АФН.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс трапілі першы намеснік дырэктара ФСБ Сяргей Каралёў, в. а. кіраўніка МНС Аляксандр Чупрыян і першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ Мікалай Багданоўскі.

Абмежавальныя меры таксама былі ўведзеныя ў дачыненні да ПВК „Вагнер” і двух прадпрыемстваў Беларусі — „Мінатор-Сервіс” (займаецца распрацоўкай і вытворчасцю ўзбраенняў) і ААТ „КБ Радар”.

Санкцыям падвергнуліся і былыя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны Ілля Ківа і Тарас Козак.

[manual_related_posts]