Аўтадарога М6: другі этап рэканструкцыі



Другі этап рэканструкцыі аўтадарогі М6 адкрылі на ўчастку ў Іўеўскім раёне. У цырымоніі прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

„Рэканструкцыю М6 на першым участку мы пачалі ў траўні мінулага года. Выканалі асноўны аб’ём і нават працуем з апярэджаннем графіка. Сёння адкрываем другі ўчастак. У конкурсе на выкананне работ па першым этапе ўдзельнічалі кампаніі з 12 краін, па другім – 6, перамаглі беларусы. Упэўнены, якасць будзе на высокім узроўні, у нас ёсць дастатковы вопыт работ і за межамі краіны, ёсць тэхналогіі”, – адзначыў віцэ-прэм’ер.

Аўтадарога М6 Менск – Гародня – граніца Рэспублікі Польшча з’яўляецца міжнародным транспартным калідорам з рухам каля 15 тыс. транспартных сродкаў у суткі, і інтэнсіўнасць патоку будзе толькі ўзрастаць, адзначыў Анатоль Калінін. Праекты транспартнай інфраструктуры ствараюць умовы для развіцця эканомікі краіны, таму ў Беларусі ім удзяляецца такая ўвага ў апошнія дзве пяцігодкі, дадаў ён.

Крыніцай фінансавання рэканструкцыі аўтадарогі з’яўляецца крэдыт Сусветнага банка. На першым участку ўдалося знізіць кошт работ амаль на $100 млн, сэканомленыя сродкі накіраваны на другі ўчастак. Кошт яго рэканструкцыі складае амаль $111 млн.

Нарматыўны год завяршэння рэканструкцыі дарогі ў цэлым – 2019, аднак завяршыць работы на ўсёй працягласці трасы плануецца ўжо ў 2018 годзе.

belta.by