Азіяцкія гандляры на беларускіх рынках



У выніку шэрагу паездак у рэгіёны кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі фіксуе новыя маштабы і метады знішчэння беларускага прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Па яго словах, у Пінску, Наваполацку, Полацку, Рэчыцы, Маладзечне ды іншых гарадах актывісты БХД размаўлялі з прадпрымальнікамі, якія абураныя масавым з’яўленнем танных тавараў на кірмашах ад азіяцкіх гандляроў, пераважна грамадзян Кыргызстана:

З’явіліся на беларускіх кірмашах людзі з Азіі і цяпер высвятляецца, што гэта грамадзяне Кыргызстана, якія маюць нашмат таннейшыя тавары і, як гэта не дзіўна, не сутыкаюцца ні з якімі праверкамі, каторыя пастаянна турбуюць беларускіх прадпрымальнікаў. Мы высвятлялі адкуль растуць ногі ў гэтай схемы і чуткі, якія ідуць проста плынню, гэта тое, што бізнес беларускіх ІП проста аддалі ў кармленне таварышу Бакіеву. Былы прэзідэнт Крыгызстана, які ўцёк у Беларусь і мае сур’ёзныя капіталы. Ну і вось аддалі яму значыць гэтую сферу.

Павел Севярынец называю палітыку беларускіх уладаў «здзекам з уласнага народа». Як адзначае палітык, БХД, якая спрыяла стварэнню Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва і прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць», будзе падтрымліваць беларускіх ІП у іх справядлівых патрабаваннях, і далучыцца да пратэстаў.

«Беларускіх прадпрымальнікаў у выпадку парушэнняў лёгка знайсці і пакараць падатковым органам», – каментуе праблему масавага наплыву азіяцкіх гандляроў на беларускія кірмашы эканаміст Леў Марголін. Па яго словах, вельмі верагодна, што бізнес азіятаў у Беларусі крышуецца, таму і не падвяргаецца такім праверкам як у дачыненні да беларускіх ІП.

А вось што тычыцца іх калег з краін Азіі, дык яны часцяком працуюць такім чынам: адкрылі прадпрыемства ці ІП, папрацавалі нейкі час, закрылі, адкрылі на іншае імя, і гэты працэс вельмі цяжка кантраляваць:. На думку многіх прадпрымальнікаў менавіта гэтым і тлумачыцца тое, што яны могуць прапанаваць пакупнікам больш льготныя ўмовы.

Выхадцы з Сярэдняй Азіі літаральна ўварваліся на беларускі рынак, абгрунтаваўшыся ў нішы самага таннага шырспажыву. Сёння іх гандлёвыя кропкі адкрыты амаль ва ўсіх раённых цэнтрах, а звышнізкія цэны робяць немагчымым беларускім ІП канкураваць з усходнімі гасцямі. Як адзначаюць эксперты, усё паказвае на тое, што заклад іх камерцыйнага поспеху заступніцтва мясцовых уладаў і адкрытае парушэнне законаў Беларусі і Еўразійскай эканамічнага звязу.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя