Банк Масква-Мінск перайменаваны ў Банк Дабрабыт



ААТ „Банк Масква-Мінск” перайменаваны ў ААТ „Банк Дабрабыт”. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі №41 ад 23 студзеня, інфармуе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У адпаведнасці з дакументам праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў, унесеных у статут адкрытага акцыянернага таварыства „Банк Масква-Мінск” рашэннем агульнага сходу акцыянераў ад 28 снежня 2018 года і звязаных са змяненнем назвы банка.

Пастанова ўступае ў моц 28 студзеня 2019 года.

Банк Масква-Мінск з’яўляецца значным гульцом на банкаўскім рынку Беларусі з пункту гледжання абслугоўвання карпаратыўнага бізнесу. У банку абслугоўваецца больш за 10 тыс. юрыдычных асоб. Банк таксама пастаянна ўваходзіць у топ-3 асноўных удзельнікаў таргоў на валютна-фондавай біржы. Акцыянерамі банка з’яўляюцца Нацыянальны банк Беларусі (больш за 99%) і ААТ „Парытэтбанк”.

zviazda.by

[manual_related_posts]