Беларусь абмяжоўвае ўвоз мяса з кітайскай правінцыі Гуандун
Беларусь з 28 ліпеня ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз мяса з правінцыі Гуандун (Кітай) з-за яшчуру, паведамляе сайт дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі правінцыі Гуандун зарэгістраваны выпадак захворвання успрымальных відаў жывёл на яшчур.
У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз з рэгіёну адчувальных да яшчуру жывёл, мяса, мясапрадуктаў і іншай сыравіны, атрыманай ад забою жывёл, адчувальных да захворвання, скураной, рогакапытнай, кішачнай, аўчынна-футровай і смушкавай сыравіны, малака і малочных прадуктаў, атрыманых ад буйной і дробнай рагатай жывёлы.
Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз гэтых тавараў адмяняюцца. БелаПАН
