Беларусь аднавіла транспарціроўку нафты па трубаправодзе “Дружба”
Беларускі аператар магістральнага нафтаправода “Дружба” — “Гомель-транснафта Дружба” — аднавіў планавыя аб’ёмы прапампоўвання расейскай нафты ў кірунку Польшчы пасля двухдзённага зніжэння на 7%, — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. Кампанія патлумачыла, што абмежаванне аб’ёмаў на ўчастку было звязана з “планавымі рамонтнымі работамі на нафта-перапамповачнай станцыі (НПС) “Гомель”.

17 лістапада “Гомельтранснафта-Дружба” паведаміла, што транспарціроўка нафты з Расеі па тэрыторыі Беларусі ў кірунку Польшчы па магістральным нафтаправодзе “Дружба” зніжана на 7%. Пачаткова заявілі, што пазапланавы рамонт зойме тры дні.
