Беларусь анансавала дадатковыя захады абмежавання ўвозу расейскай свініны



 

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага кантролю Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі анансаваў «дадатковыя захады» ў абмежаванні ўвозу свініны з Ноўгарадскай, Ніжагародскай, Растоўскай і Тамбоўскай абласцей Расеі праз рэгістрацыю там новых выпадкаў захворвання на афрыканскую чуму свіней.

Пры гэтым Беларусь афіцыйна не прызнае існавання такой хваробы ў нашай краіне. Прызнаецца толькі распаўсюд «нейкай інфекцыі», праз якую ў некаторых рэгіёнах масава забіваюць свіней, аднак што гэта за вірус, ніхто не кажа.