Беларусь – асноўны пакупнік турэцкіх памідораў



За першы квартал краіна купіла памідораў на 32 мільёны 400 тысяч даляраў. Такія дадзеныя Інстытута статыстыкі Турцыі апублікавала агенцтва «Анадолу», паведамляе tut.by.

На Беларусь прыйшлося каля траціны ўсяго турэцкага экспарту таматаў на 123 мільёны даляраў. У тройцы апынуліся таксама Румынія і Польшча. Пасля скандалу са збітым туркамі расейскім вайсковым самалётам Расея ўвяла забарону на ўвоз прадуктаў харчавання з Турцыі. У канцы траўня бакі дамовіліся пра зняцце некаторых абмежаванняў, але імпарт памідораў у Расею ўсё яшчэ знаходзіцца ў «чорным спісе».

Больш за палову ўраджаю памідораў збіраюць у пяці правінцыях Турцыі. Лідарам па аб’ёмах вытворчасці таматаў з’яўляецца правінцыя Анталья.