Беларусь атрымае крэдыт на сферу адукацыі



iStock_piggybank_grad_hatCROPPED__1235745401_9688Сусветны банк выдзеліў Беларусі 50 мільёнаў даляраў на мадэрнізацыю ў сферы адукацыі, паведамляе прэс-служба Банка. “Мэтамі праекта з’яўляюцца: паляпшэнне доступу да адукацыйнага асяроддзя ў асобных агульнаадукацыйных школах, падвышэнне якасці ацэнкі дасягненняў студэнтаў, а таксама развіццё інфармацыйных сістэмаў у сферы кіравання адукацыяй”, — гаворыцца ў паведамленні Сусветнага банка.

Тэрмін пагашэння крэдыту складае 15 гадоў, ільготны перыяд — 5 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kredit-proipoteka.blogspot.com

  • Anonim

    беларуская адукацыя зьнішчана. На што грошы?

Комментарии для сайта Cackle