Беларусь будзе пастаўляць калій у Кітай па чыгунцы



Беларусь пачала пастаўкі калійных угнаенняў у Кітай па чыгунцы. Пра гэта ў эфіры „Беларусь 1” паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Кіраўнік урада таксама расказаў, што экспарт калію ідзе праз Расею і Украіну.

Кітай, разам з Бразіліяй і Індыяй, з’яўляецца найбуйнейшым пакупніком беларускіх калійных угнаенняў. Галоўчанка адзначыў, што альтэрнатыўныя маршруты праз Латвію і Польшчу пасля адмовы ЛЧ перавозіць беларускі калій у Клайпеду разглядаліся, але былі прызнаныя ненадзейнымі.

Нагадаем, «Беларуськалій» і «БКК» аказаліся пад санкцыямі ЗША. У Літве ўрад прызнаў кантракт паміж „Беларуськаліем” і Літоўскай чыгункай не адпаведным інтарэсам нацыянальнай бяспекі. У выніку ЛЖД скасавала яго з 1 лютага. У адказ беларускі бок закрыў чыгуначны транзіт нафтапрадуктаў з Літвы.

[manual_related_posts]