Беларусь экспартавала ў 2018-м сельгаспрадукцыі больш чым на $5 млрд



Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі за 2018 год перасягнуў $ 5 млрд, паведаміў 30 стулўеня на выязной калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў Кобрыне міністр Леанід Заяц.

„Да гонару сельгасвытворцаў, мы забяспечылі багаты ўнутраны спажывецкі стол кожнага грамадзяніна, а таксама рэалізацыю сваёй прадукцыі – ужо размянялі шосты мільярд па экспарце”, – сказаў міністр.

Паводле яго слоў, на гэтую пяцігодку пастаўленыя амбіцыйныя задачы – Беларусь плануе выйсці на валавы ўнутраны прадукт у памеры не менш як $ 100 млрд, і сельскагаспадарчай галіны неабходна практычна ў 1,5 разы павялічыць аб’ёмы таварнай прадукцыі, каб забяспечыць фінансавыя патрэбнасці і падняць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Для гэтага ўжо ў бягучым годзе трэба павялічыць вытворчасць прадукцыі не менш як на 5%, а ў 2020 годзе – не менш як на 3%.

zviazda.by