Беларусь і Грузія разгледзяць перспектыўныя праекты ў прамысловасці і АПК



Беларусь і Грузія разгледзяць перспектыўныя праекты ў прамысловасці і АПК. Аб гэтым паведаміў 25 студзеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Гэтыя тэмы будуць у цэнтры ўвагі 31 студзеня ў Менску ў час 4-га пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. На ім плануецца падвесці вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы ў мінулым годзе, абмеркаваць перспектывы рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры, спорту і турызму.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што Беларусь і Грузія значна рушылі наперад у эканамічнай сферы за апошні час. У 2016 годзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 63 працэнты да $73,2 млн. За студзень – лістапад мінулага года ён узрос яшчэ амаль на чвэрць.

Беларускую частку міжурадавай камісіі ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, грузінскую – першы віцэ-прэм’ер-міністр – міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Дзмітрый Кумсішвілі.

belta.by

[manual_related_posts]