Беларусь і Кітай будуць разам вырабляць беспілотнікі



Беларусь і Кітай створаць сумеснае прадпрыемства па вырабе беспілотных лятальных апаратаў, перадае кітайскае дзяржаўнае агенцтва «Сіньхуа».

Адпаведны кантракт можа быць заключаны ў першым паўгоддзі 2017 года, паведаміла агенцтва са спасылкай на старшыню прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Чыжыка.

„Мы рыхтуем з Кітаем стварэнне сумеснай вытворчасці. Яна плануецца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень»”, — сказаў вучоны.

Беларусь распрацоўвае і вырабляе свае беспілотнікі. Гэтым займаецца Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыяльных беспілотных комплексаў НАН Беларусі.

photo467658360589756504-aa1e2

Цяпер распрацаванае і прапаноўваецца на экспарт сямейства комплексаў відэаназірання «Бусел», аператыўна-тактычныя комплексы «Буравеснік» і іншыя.

На аснове «Буравесніка» разглядаецца магчымасць стварыць ударны беспілотны комплекс.

Фота: военное.рф

[manual_related_posts]