Беларусь і Польшча абмеркавалі перспектывы супрацы ў галіне сельскай гаспадарцы



Беларусь і Польшча ў бліжэйшы час правядуць сустрэчы па пытаннях узаемадзеяння ў галіне сельскай гаспадаркі. Такая дамоўленасць дасягнута ўчора ў час рабочай сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі дзвюх краін у акцыянерным таварыстве «Агракамбінат “Скідзельскі”» ў Гарадзенскім раёне.

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц і яго польскі калега Марэк Савіцкі абмеркавалі рознабаковыя пытанні ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.

Паводле эканамічнага аглядальніка Аляксандра Сінкевіча, польскі досвед у сельскай галіне быў бы вельмі карысным беларускаму боку.

– Прыкладна 12 млрд даляраў – такая дадатковая доля адкрываецца на расейскім рынку. Беларусь магла б узяць чвэрць ад гэтай долі – 3-4 млрд даляраў дадаткова экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расею.  Але для гэтага трэба ўкласці крышку грошай. Пляцоўкі ёсць, індустрыя ёсць, але патрэбныя інвестыцыі.

Самай актуальнай тэмай сустрэчы сталі перспектывы ўзаемадзеяння ў сувязі з увядзеннем Расеяй эмбарга на пастаўкі харчавання з Еўразвязу і некаторых іншых краін.

Разглядаліся магчымасці прыцягнення польскіх інвестыцый у сельскагаспадарчую сферу для актывізацыі супрацоўніцтва.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота eurobelarus.info

[manual_related_posts]