Беларусь хоча прадаваць электраэнергію ў Польшчу



“Белэнерга” прапануе Польшчы заключыць кантракт на пастаўку электраэнергіі і гатовая да сумеснага будаўніцтва ўстаўкі пастаяннага току, што дазволіць сінхранізаваць беларускую энергасістэму з Еўразвязам. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар “Белэнерга” Павел Дрозд, піша “Інтэрфакс-Захад”. “Мы прапануем Польшчы сумесную працу, у нас сёння ёсць сувязь паміж Берасцем і польскім бокам 110 кіла-Вольт. Пакуль нашы прапановы абмяркоўваюцца. Мы прапануем палякам працаваць праз Літву, у іх ёсць сувязь (паміж сабой) – з тым, што мы ў далейшым гандлюем у Літву, а палякі замяшчаюць нашу электраэнергію літоўскай”, – сказаў Дрозд на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Фота belmarket.by