Беларусь хоча працягваць экспартаваць тэхніку ва Украіну



Міністэрства прамысловасці хоча вярнуць беларускую тэхніку на ўкраінскі рынак.

Пётр Пархомчык Фота: bizmrg.com

Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1». «Украіна пакуль нібыта спынена», — сказаў Пархомчык.

Ён назваў украінскі рынак вялікім і важным для Беларусі.

«Там любяць нашую тэхніку — як аўтамабільную, так і сельгасмашынабудаўніцтва. Мы паспелі за першыя тры месяцы паставіць туды прадукцыі на 303 мільёна даляраў. Спадзяемся, што скончыцца «спецаперацыя», і мы гатовыя вярнуцца на гэты рынак. Гэта наш рынак», — сказаў Пархомчык.

[manual_related_posts]